Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Пятага ліпеня 1969 года ў 00.40 дыспетчарка паліцыі горада Вальеха, размешчанага непадалёк ад Сан-Францыска, прыняла званок. Манатонны мужчынскі голас паведаміў пра «падвойнае забойства» і дадаў: «Яшчэ я забіў тых падлеткаў летась». Так з’явіўся Задыяк — забойца, які ператварыў серыю крывавых злачынстваў у кашмарную медыягульню, прымусіў увесь свет разгадваць яго загадкі і стаў самым таямнічым маньякам у амерыканскай гісторыі.

Першыя ахвяры?

Увечары 20 снежня 1968 года ў Бенішыі — гэта яшчэ адзін гарадок побач з Вальеха — 17-гадовы Дэвід Фарадэй прыехаў да дома сваёй новай дзяўчыны, 16-гадовай Бэці Лу Джэнсэн. Падлеткі пазнаёміліся за два тыдні да гэтага на царкоўным мерапрыемстве і так захапіліся адно адным, што хлопец нават прагульваў урокі, толькі б пабачыцца з Бэці. А ў той вечар было іх першае афіцыйнае спатканне.

Дэвид Фарадей и Бетти Лу Дженсен. Колоризованные и обработанные фото. Источник: oddstops.com
Дэвід Фарадэй і Бэці Лу Джэнсэн. Каларызаваныя і апрацаваныя фота. Крыніца: oddstops.com

Дэвід забраў Бэці на маміным універсале Rambler і абяцаў яе бацькам вярнуць дачку да 23.00. Замест запланаванага каляднага канцэрта ў школе пара вырашыла паехаць да прыяцеля, потым у кавярню, а пасля — ненадоўга адасобіцца. Каля 22.15 Дэвід прыпаркаваў машыну ў вядомым месцейку для закаханых ля самай ускраіны горада — на жвіровай стаянцы ўздоўж Херман Лэйк Роўд ля возера Херман. Там іх бачылі некалькі кіроўцаў, якія праязджалі міма.

Праз некалькі хвілін пасля адзінаццаці за некалькі метраў справа ад маладых людзейспыніўся невядомы аўтамабіль. З яго выйшаў мужчына і пачаў абыходзіць Rambler, набліжаючыся да дзвярэй кіроўцы. Падняўшы руку з пісталетам, ён некалькі разоў стрэліў у машыну. Падлеткі выскачылі вонкі, спрабуючы ўцячы. У гэты момант незнаёмы ва ўпор усадзіў Дэвіду ў галаву кулю 22-га калібра. Бэці прабегла метры тры і атрымала пяць куляў у спіну.

Место преступления. Фото: zodiackillerfacts.com
Месца забойства Дэвіда Фарадэя і Бэці Лу Джэнсэн. Фота: zodiackillerfacts.com
Место преступления. Фото: zodiackillerfacts.com
Месца забойства Дэвіда Фарадэя і Бэці Лу Джэнсэн. Фота: zodiackillerfacts.com

Праз пару хвілін Стэла Боргес, што праязджала міма, заўважыла ля дарогі скрываўленыя целы і выклікала паліцыю. Бэці Лу памерла на месцы, Дэвід — па дарозе ў бальніцу. Амаль ніякіх слядоў злачынца не было — прамерзлая зямля не захавала адбіткаў абутку ці шын. Матыў быў незразумелы, ніякіх ворагаў у падлеткаў не было — хіба што кілер быў вар’ятам, які прагнуў крыві і выбраў выпадковых ахвяр. Ні доказаў, ні сведак не знайшлося. Нягледзячы на ўсе намаганні паліцыі і ўвагу прэсы, справа зайшла ў тупік.

Ноч у Вальеха

22-гадовая Дарлін Ферын працавала афіцыянткай ва ўстанове Terry’s Waffle Shop. Нягледзячы на наяўнасць мужа і дачкі, яна была папулярная ў Вальеха і не ўнікала сустрэч з іншымі мужчынамі. Дарэчы, яна ведала Бэці Лу Джэнсэн — жыла ўсяго за два квартала ад яе і вучылася ў той самай школе Hogan High. Ведала яна і Дэвіда Фарадэя. Пакуль тыя былі жывыя.

Праз паўгода пасля гібелі маладой пары, 4 ліпеня 1969-га, пасля 23.30 Дарлін атрымала тэлефонны званок. Каля 23.50 яна прыехала да дома свайго кавалера — 19-гадовага Майкла Мага. Адразу пасля ад’езду пара заўважыла, што за імі едзе машына.

Дарлин Феррин с дочерью Диной. Фото: zodiackiller.com
Дарлін Ферын з дачкой Дзінай. Фота: zodiackiller.com

Дарлін паехала ў напрамку возера Херман і збочыла на паркоўку ля парка Блю-Рок-Спрынгс — усяго за тры кіламетры ад месца першага забойства. Яна спынілася трохі наводдаль ад уезду. Другая машына прыпаркавалася на 25 метраў лявей.

Незнаёмец спачатку з’ехаў, але праз 10 хвілін вярнуўся і спыніўся за некалькі метраў ад пасажырскага боку. Ён выйшаў з машыны і скіраваўся да Дарлін і Майкла, свецячы наперад ліхтарыкам — таму пара спачатку вырашыла, што гэта паліцэйскі. Але тут мужчына без словаў адкрыў агонь з пісталета кулямі калібра 9 мм.

Майкл Маго, фото с улучшенным качеством. Источник: thecinemaholic.com
Майкл Мага, фота з палепшанай якасцю. Крыніца: thecinemaholic.com

Майкл, нягледзячы на чатыры траплянні, выжыў. Дарлін атрымала дзевяць кулявых раненняў і памерла ў бальніцы ў 00.38.

Званок

Праз дзве хвіліны — у 00.40 — зазваніў тэлефон ва ўпраўленні паліцыі Вальеха. Дыспетчарка Нэнсі Словер падняла слухаўку.

«Я хачу паведаміць пра падвойнае забойства», — сказаў мужчына нізкім, манатонным голасам, быццам чытаючы з паперкі. — «Калі праехаць адну мілю на ўсход па Каламбус-Парквэй да грамадскага парку, то можна ўбачыць маладых людзей у карычневай машыне. Іх застрэлілі з 9-міліметровага парабелума. Яшчэ я забіў тых дзяцей летась. Да пабачэння».

Званок паступіў з тэлефона-аўтамата запраўкі ўсяго за некалькі кварталаў ад упраўлення паліцыі.

Нынешняя парковка у Блю-Рок-Спрингс тогда была совсем маленькой. В левом верхнем углу снимок с места преступления. Источник: oddstops.com
Месца нападу на Дарлін Ферын і Майкла Мага, сучасны выгляд. Цяперашняя паркоўка ў Блю-Рок-Спрынгс тады была зусім маленькай. У левым верхнім рагу — здымак з месца злачынства. Крыніца: oddstops.com

Словер пазней успамінала: «Кожны раз, калі я задавала пытанне, яго голас станавіўся гучнейшым, каб перакрыць мой». Яна была адным з трох чалавек, якія чулі гэты голас.

Выжылы Майкл Мага змог даць апісанне нападніка, наколькі здолеў запомніць яго за пару секунд: белы, у цёмнай вопратцы і без акуляраў, каля 170−175 см ростам, не тоўсты, але мажнай камплекцыі і вагі парадку 90 кг, з буйным тварам і кароткімі кучаравымі светла-карычневымі валасамі. Праўда, рысаў твару ён асабліва не запомніў, і скласці партрэт для вышуку не ўдалося.

Нараджэнне «Задыяка»

Праз тры тыдні пасля атакі ў Блю-Рок-Спрынгс, 31 ліпеня — 1 жніўня 1969 года, у рэдакцыі трох мясцовых газет — San Francisco Chronicle, San Francisco Examiner і Vallejo Times-Herald — прыйшлі лісты з амаль ідэнтычным тэкстам, напісаным сінімі чарніламі.

«Дарагі рэдактар, я забойца двух падлеткаў мінулымі Калядамі ля возера Херман і дзяўчыны 4 ліпеня», — пачыналіся пасланні, поўныя арфаграфічных памылак. Каб даказаць сваю датычнасць да злачынстваў, аўтар прыводзіў дэталі, вядомыя толькі паліцыі: у што менавіта былі адзетыя ахвяры, як ляжалі целы, якія патроны выкарыстоўваліся.

Один из вариантов первого письма убийцы и три части шифра. Фото: history.com
Адзін з варыянтаў першага ліста забойцы і тры часткі шыфра. Фота: history.com

Да кожнага ліста прыкладалася траціна загадкавага шыфра з 408 сімвалаў (яго будуць называць Z408). «Хачу, каб вы надрукавалі гэты шыфр на першай паласе да пятніцы, 1 жніўня. Калі не надрукуеце, я зладжу разню ў пятніцу ўвечары. Гэта працягнецца ўсе выходныя — буду раз’язджаць і забіваць адзінокіх людзей начамі», — пагражаў невядомы.

Газеты падпарадкаваліся. Гэта была новая старонка ў гісторыі амерыканскай журналістыкі: серыйны забойца дыктаваў умовы прэсе.

4 жніўня ў San Francisco Examiner прыйшоў новы ліст. «Гэта гаворыць Задыяк», — пачынаўся ён. Так забойца ўпершыню назваў сябе імем, якое ўвойдзе ў гісторыю крыміналістыкі.

Часть письма за 4 августа 1969 года, впервые с именем "Зодиак". Фото: history.com
Частка ліста за 4 жніўня 1969 года, упершыню з імем Задыяк. Фота: history.com

У лісце ён апісаў, як Майкл Мага спрабаваў ухіліцца ад першага стрэлу, як упаў на задняе сядзенне і забіўся ў канвульсіях — дэталі, якія мог ведаць толькі стралок.

Задыяк таксама абяцаў, што шыфр, дасланы раней, змяшчае яго сапраўднае імя. «Дарэчы, паліцыя задаволеная кодам? Калі не, скажыце ім, хай не сумуюць: калі ўзламаюць, яны мяне атрымаюць», — весяліўся ён.

У канцы стаяў сімвал: лініі ў выглядзе крыжа паўзверх кола — як мішэнь. Гэты знак стаў «подпісам» Задыяка.

«Мне падабаецца забіваць людзей»

Эксперты з ФБР і вайсковых крыптаграфічных службаў біліся над разгадкай шыфра — беспаспяхова. Але гэта ўдалося аматарам. Школьны настаўнік гісторыі з размешчанага за сотню кіламетраў Салінаса Дональд Хардэн і яго жонка Бэці за 20 гадзін расшыфравалі пасланне і 8 жніўня перадалі вынік паліцыі. Бэці здагадалася, што паведамленне можа пачынацца з займенніка «я», а недзе мусіць сустракацца слова «забіваць». Гэтыя зачэпкі і дапамаглі ўзламаць код.

Часть первого шифра Зодиака, который расшифровали Дональд и Бетти Харден. Фото: commons.wikimedia.org
Частка першага шыфра Задыяка, які расшыфравалі Дональд і Бэці Хард. Фота: commons.wikimedia.org

Абяцанага імені ў шыфры не аказалася. Замест гэтага там была злавесная споведзь.

«Мне падабаецца забіваць людзей, бо гэта так весела. Гэта весялей, чым забіваць дзікіх жывёл у лесе, бо чалавек — самая небяспечная жывёліна з усіх. Забіць нешта дае мне самыя захапляльныя ўражанні. Гэта нават лепш, чым атрымаць асалоду з дзяўчынай. Калі я памру, я адраджуся ў раі, і ўсе забітыя мной стануць маімі рабамі. Я не назаву свайго імені, бо вы паспрабуеце запаволіць або спыніць мой збор рабоў для замагільнага жыцця».

Апошнія 18 сімвалаў — «EBEORIETEMETHHPITI» — застаюцца загадкай дагэтуль.

Касцюм ката

Праз паўтара месяца пасля з’яўлення лістоў Задыяк нанёс свой самы «тэатральны» ўдар. 27 верасня 1969 г. студэнты каледжа Браян Хартнэл і Сесілія Шэпард прыехалі на пікнік да возера Берыеса ў акрузе Напа — гэта паўсотні кіламетраў на поўнач ад Вальеха.

Сесилия Шепард и Брайан Хартнелл. Фото: zodiackillerfacts.com
Сесілія Шэпард і Браян Хартнэл. Фота: zodiackillerfacts.com
Озеро Берриесса, Калифорния. Фото: commons.wikimedia.org
Возера Берыеса, Каліфорнія. Фота: commons.wikimedia.org

22-гадовая Сесілія вывучала музыку, а 20-гадовы Браян быў яе былым хлопцам, яны падтрымлівалі сяброўскія адносіны. Дзень быў сонечны, і пара размясцілася на коўдры на невялікім астраўку, злучаным з берагам пясчанай касой.

Каля 18.15 Сесілія заўважыла мужчыну, які назіраў за імі з-за дрэваў. Раптам ён паказаўся ў жудасным касцюме: чорным капюшоне ката з сонечнымі акулярамі паўзверх прарэзаў для вачэй, а на грудзях быў белы крыж у коле — тая самая мішэнь.

Мужчына заявіў, што ён забойца, які збег з турмы ў Мантане, застрэліўшы ахоўніка і сагнаўшы машыну, а цяпер яму патрэбныя іх аўтамабіль і грошы для ўцёкаў у Мексіку.

Полицейский набросок внешнего вида нападавшего. Источник: zodiackillerfacts.com
Паліцэйскі накід выгляду нападніка. Крыніца: zodiackillerfacts.com

Браян прапанаваў яму кашалёк і ключы ад машыны, але незнаёмы іх не ўзяў. Замест гэтага ён дастаў кавалкі вяроўкі для бялізны і прымусіў Сесілію звязаць Браяна. Потым звязаў яе саму, зацягнуўшы і хлопцу вузлы мацней. Студэнты ўсё яшчэ спадзяваліся, што гэта звычайнае рабаванне. Але тут нападнік дастаў нож з лязом даўжынёй каля 30 сантыметраў.

Браян атрымаў шэсць раненняў у спіну, а Сесілія — дзесяць удараў: пяць у грудзі і пяць у спіну. Забойца спакойна сышоў, пакінуўшы звязаных ахвяр сплываць крывёй.

Іх крыкі пачулі рыбакі і пабеглі па дапамогу. Браян здолеў зубамі развязаць вяроўкі на руках Сесіліі, а яна вызваліла яго. На момант прыбыцця медыкаў дзяўчына была прытомная і падрабязна апісала нападніка. Але дарогай у бальніцу яна запала ў кому і праз два дні памерла. Браян выжыў і пасля расказаў пра атаку. Забойцу ён апісаў як мужчыну пад 180 см ростам, моцнага целаскладу — але твару яго не бачыў.

На дзверцах машыны студэнтаў паліцыя знайшла пасланне, напісанае чорным фламастарам: сімвал Задыяка — мішэнь, даты двух папярэдніх нападаў у ваколіцах Вальеха, а ўнізе было дададзена: «27 вер. 69 18.30 нажом».

Запись на двери машины Брайана Хартнелла. Фото: commons.wikimedia.org
Запіс на дзверцах машыны Браяна Хартнэла. Фота: commons.wikimedia.org

У 19.40 у аддзяленне паліцыі Напы паступіў званок. Манатонны мужчынскі голас сказаў: «Хачу паведаміць пра забойства — не, пра падвойнае забойства. Яны знаходзяцца за дзве мілі на поўнач ад парку ля возера Берыеса». Званок быў з таксафона ў цэнтры Напы — за 43 кіламетры ад месца злачынства.

Апошняя ахвяра?

Праз два тыдні Задыяк нанёс свой апошні пацверджаны ўдар. Увечары 11 кастрычніка 1969 года ў цэнтры Сан-Францыска мужчына спыніў таксі. За рулём быў Пол Стайн — 29-гадовы аспірант, які падзарабляў, каб аплаціць навучанне.

Пасажыр папрасіў давезці яго да перасячэння вуліц Вашынгтон і Мэйпл у прэстыжным раёне Прэзідыа-Хайтс. З невядомай прычыны Стайн праехаў яшчэ адзін квартал, да вуліцы Чэры. А калі спыніўся, каля 21.55, пасажыр ва ўпор стрэліў яму ў галаву з 9-міліметровага пісталета.

Пол Стайн в начале 1960-х. Фото: www.zodiackiller.com
Пол Стайн у пачатку 1960-х. Фота: www.zodiackiller.com

Забойца выйшаў з машыны, сеў на пярэдняе сядзенне і абшукаў кішэні ахвяры, забраўшы кашалёк і ключы. Потым ён нажом адрэзаў кавалак скрываўленай кашулі Стайна і пачаў выціраць салон таксі, прыбіраючы адбіткі пальцаў. Але некалькі частковых, як потым высветліцца, усё ж пакінуў.

Усё гэта назіралі трое падлеткаў з дому насупраць і выклікалі паліцыю, пакуль злачынства яшчэ адбывалася. Яны бачылі забойцу і апісалі яго як мужчыну гадоў сарака, ростам каля 170−175 см, моцнага целаскладу, з кароткімі светлымі валасамі з рудаватым адценнем, у акулярах і ў цёмнай ці чорнай куртцы. Тым часам той скончыў з машынай і спакойна пайшоў у бок вайсковай базы Прэзідыа, што месцілася за квартал на поўнач.

Праз дзве хвіліны пасля званка да месца здарэння імчалі на машыне патрульныя. Праз памылку дыспетчара ім сказалі шукаць чарнаскурага падазраванага. Таму калі яны сустрэлі белага мужчыну ў цёмнай вопратцы, які ішоў да вайсковай базы, то нават спыніліся пагаварыць з ім. Мужчына сказаў, што бачыў некага з пісталетам, і той бег на ўсход. Паліцэйскія паспяшаліся далей. На момант іх прыбыцця Стайн быў ужо мёртвы. Увесь раён акружылі, але час быў страчаны.

Машина Стайна после убийства. Фото: zodiackiller.com
Машына Стайна пасля забойства. Фота: zodiackiller.com

Забойства таксіста спачатку лічылася звычайным рабаваннем — але 13 кастрычніка ў газету San Francisco Chronicle прыйшоў ліст са скрываўленым кавалкам кашулі Стайна і знаёмым подпісам: «Гаворыць Задыяк». У лісце ён выхваляўся, што гаварыў з копамі і спакойна схаваўся ў парку. Кілер высмеяў паліцыю за тое, што ёй не ўдалося яго злавіць. А ў дадатак пагражаў расстраляць дзяцей у школьным аўтобусе як-небудзь раніцай, бо яны «выдатная мішэнь».

Падлеткі-сведкі і патрульныя пазней дапамаглі скласці фотаробаты злачынца. Гэта аказалася яго адзіным больш-менш пэўным партрэтам.

Плакат о розыске убийцы Зодиака, созданный полицейским управлением Сан-Франциско в октябре 1969 года. Наброски сделаны со слов свидетелей убийства Пола Стайна: слева - по описанию подростков, справа - с поправками от полицейских. Фото: commons.wikimedia.o
Плакат пра вышук забойцы Задыяка, створаны паліцэйскім упраўленнем Сан-Францыска ў кастрычніку 1969 года. Накіды зробленыя са словаў сведак забойства Пола Стайна: злева — паводле апісання падлеткаў, справа — з папраўкамі ад паліцэйскіх. Фота: commons.wikimedia.org

Гульня ў ката і мышку

Пасля забойства Пола Стайна Задыяк не знік, а стаў яшчэ больш актыўны ў перапісцы з прэсай. 8 лістапада 1969 года ён адправіў у San Francisco Chronicle паштоўку з новым шыфрам з 340 сімвалаў (Z340), які стане самай складанай галаваломкай з усіх. У суправаджальным лісце Задыяк выхваляўся, што «быў занадта разумны для паліцыі», і пагражаў падарваць школьны аўтобус, нават прыклаў схему самаробнай бомбы і дэталёвыя інструкцыі па яе вырабе.

Наступныя пяць гадоў забойца рэгулярна пісаў у газеты. У лісце ва ўсё тую ж Chronicle ад 20 красавіка 1970 года ён дражніў: «Мяне завуць…» — і прыклаў 13-знакавы шыфр Z13. А таксама схему бомбы, прызначанай для забойства дзяцей у школьным аўтобусе.

У чэрвені таго ж года прыйшоў яшчэ адзін код з 32 сімвалаў (Z32) з картай раёна заліва Сан-Францыска і абяцаннем паказаць месцазнаходжанне бомбы.

Письмо в Chronicle за 20 апреля 1970 года. В него вошли: шифр из 13 символов и схема бомбы, предназначенной для убийства детей в школьном автобусе. Фото: history.com
Ліст у Chronicle за 20 красавіка 1970 года. У яго ўвайшлі: шыфр з нібыта імем злачынца з 13 сімвалаў і схема бомбы, прызначанай для забойства дзяцей у школьным аўтобусе. Фота: history.com
Письмо в Chronicle за 26 июня 1970 года. В нем была карта залива Сан-Франциско с перечеркнутым кругом на вершине горы Дьябло и кодом для определения местонахождения бомбы. Автор утверждал, что снова совершил убийство. Фото: history.com
Ліст у Chronicle ад 26 чэрвеня 1970 года. У ім была карта заліва Сан-Францыска з перакрэсленым колам на вяршыні гары Д’ябла і кодам для вызначэння месцазнаходжання бомбы. Аўтар сцвярджаў, што зноў здзейсніў забойства. Фота: history.com

Z340 заставаўся нерасшыфраваным 51 год. Толькі ў снежні 2020 года міжнародная каманда аматараў — амерыканскі праграміст Дэвід Аранчак, аўстралійскі матэматык Сэм Блэйк і бельгійскі праграміст Ярл ван Эйке — выкарыстоўваючы праграму AZdecrypt, перабрала 650 тысяч магчымых рашэнняў і ўзламала Z340.

Расшыфроўка расчаравала: ніякіх імёнаў ці каардынатаў. «Спадзяюся, вам весела спрабаваць злавіць мяне. Гэта быў не я ў тэлешоу», — пачыналася пасланне. Задыяк меў на ўвазе званок у эфір ранішняга шоу двума тыднямі раней, дзе хтосьці прадставіўся яго мянушкай — пазней высветлілася, што гэта быў самазванец. Той, хто тэлефанаваў, казаў, што ён хворы і баіцца пакарання ў газавай камеры — а Задыяк у сваім лісце запэўніваў, што ён сам, наадварот, газавай камеры не баіцца, бо яна хутчэй адправіць яго ў «рай», дзе ў яго ўжо дастаткова рабоў.

Фрагменты письма Z340 и шифр. Фото: history.com
Фрагменты ліста Z340 і шыфр. Фота: history.com

Два самыя кароткія шыфры — Z13 і Z32 — дагэтуль застаюцца загадкай: праз іх сцісласць да іх складаней за ўсё падабраць ключ. У 2021 годзе французскі інжынер Файсал Зірааўі заявіў, што разгадаў абодва гэтыя шыфры, выкарыстоўваючы ключ ад Z340. Паводле яго версіі, Z13 змяшчае імя «Лоўрэнс Кейн» — аднаго з неафіцыйных падазраваных па справе (пра гэта ніжэй), а Z32 паказвае каардынаты ў раёне возера Таха. Але крыптолагі паставіліся да гэтых рашэнняў скептычна.

Апошні пацверджаны ліст Задыяка датуецца 1974 годам. Усяго ён адправіў каля 20 пасланняў. Яны ўключалі ў тым ліку пагрозы, кпіны з паліцыі і скаргі на тое, што ніхто не носіць значкоў з яго сімвалам.

Пасля гэтага забойца ніяк не праяўляў сябе. Адзін з псіхіятраў выказваў версію, што ў Задыяка быў разлад множнай асобы, які з часам аслаб (так бывае), таму ён перастаў забіваць і пісаць лісты. Зрэшты, названыя пяць чалавек маглі быць далёка не ўсімі, каго ён паспеў пазбавіць жыцця.

Іншыя магчымыя ахвяры

Задыяк мяняў свае заявы пра колькасць ахвяр: спачатку казаў пра сем забітых, потым — пра 17, а ў апошнім лісце 1974 года — пра 37. Акрамя пацверджаных пяці ахвяр, астатнія выпадкі, якія прыпісваюць Задыяку, застаюцца спрэчнымі, але некаторыя выглядаюць вельмі пераканаўча.

Яшчэ ў 1963 годзе закаханая пара студэнтаў загінула ў падобных да іншых выпадкаў абставінах. 4 чэрвеня 18-гадовы Роберт Дамінгас і 17-гадовая Лінда Эдвардс выправіліся на спатканне на пустынны пляж ля Гавіёты ў акрузе Санта-Барбара. На іх напаў мужчына і прымусіў Лінду звязаць Роберта загадзя нарэзанай вяроўкай, але той здолеў вызваліцца. Пара пабегла, але забойца дагнаў і застрэліў іх з вінтоўкі 22-га калібра. Потым ён паспрабаваў спаліць целы ў хаціне побач з пляжам. У 1972 годзе паліцыя Санта-Барбары казала пра магчымую сувязь з Задыякам, але далей справа не пайшла.

Чэры Джо Бэйтс — 18-гадовая студэнтка каледжа ў Рыверсайдзе — была забітая 30 кастрычніка 1966 года, за два гады да «афіцыйнага» з’яўлення Задыяка. Пакуль яна была ў бібліятэцы, хтосьці пашкодзіў яе Volkswagen, выцягнуўшы драты з размеркавальніка запальвання. Познім вечарам дзяўчына выйшла, збіраючыся ехаць дадому. Пазней яе труп з некалькімі нажавымі раненнямі і перарэзаным горлам знайшлі непадалёк паміж закінутымі дамамі. Побач знайшлі мужчынскі гадзіннік з падраным раменьчыкам, адбітак вайсковага чаравіка і некалькі чужых валасінак у засохлай крыві на руцэ ахвяры.

Чери Джо Бейтс с братом или женихом. Источник: reddit.com
Чэры Джо Бэйтс з, як мяркуецца, братам ці жаніхом. Крыніца: reddit.com

Праз месяц паліцыя і мясцовая газета атрымалі машынапісныя лісты з загалоўкам «Прызнанне»: «Міс Бэйтс была дурніцай. Яна пайшла на бойню як авечка». У красавіку 1967 года прыйшлі яшчэ лісты: «Бэйтс мусіла памерці. Будуць яшчэ», — падпісаныя сімвалам, падобным да літары Z. У 1971 годзе Задыяк у чарговым лісце ў Los Angeles Times заявіў, што звязаны з гэтым забойствам. Але адзіным падазраваным паліцыі быў былы хлопец Бэйтс. У канцы 90-х змаглі праверыць яго ДНК — яна не супала з валасінкамі з месца злачынства.

Цяжарная Кэтлін Джонс вечарам 22 сакавіка 1970 года ехала з 10-месячнай дачкой па трасе ў раёне Сан-Францыска да хворай маці ў іншы горад, калі заўважыла ззаду машыну. Кіроўца паміргаў фарамі, дачакаўся, пакуль яна затармозіць, спыніўся спераду і паведаміў дзяўчыне, што ў яе боўтаецца задняе кола. І прапанаваў дапамогу. Але замест таго каб замацаваць кола, ён незаўважна для гаспадыні адкруціў гайкі яшчэ больш. Калі Кэтлін кранулася, кола адвалілася. Мужчына зноў спыніўся і прапанаваў адвезці яе на найбліжэйшую СТА. Кэтлін з дачкой на руках пасярод начной трасы была ў бязвыхадным становішчы і пагадзілася сесці ў машыну добрага незнаёмца.

Кэтлин Джонс. Фото: zodiackillerinfo.com
Кэтлін Джонс. Фота: zodiackillerinfo.com

Але на СТА той не паехаў — замест гэтага гадзіны паўтары вазіў жанчыну па пустых прасёлкавых дарогах. Ён па-ранейшаму паводзіўся прыязна, нічым не пагражаў, але калі Кэтлін пытала, дзе ж СТА, унікаў адказу і мяняў тэму.

Жанчына спалохалася і адважылася на крайнія меры. Калі кіроўца запаволіўся ля стоп-знака, яна сказала, што яе зараз званітуе, адчыніла дзверы — і выскачыла з машыны пад адхон з дачкой на руках, а далей пабегла ў поле. Мужчына зачыніў дзверы і з’ехаў.

Кэтлін злавіла спадарожную машыну, і яе адвезлі ў паліцыю. Падчас паказанняў у дзяўчыны была істэрыка. Тут яна заўважыла на сцяне партрэт Задыяка, зроблены па сведчаннях сведак забойства Пола Стайна. «Гэта ён!» — усклікнула Кэтлін. Дарэчы, яе машыну потым знайшлі крыху далей ад месца прыпынку цалкам спаленай.

У лісце за 24 ліпеня 1970 года Задыяк заявіў, што падвозіў жанчыну з дзіцем і спаліў яе машыну.

Письмо Зодиака за 24 июля 1970 года. Источник: history.com
Ліст Задыяка ад 24 ліпеня 1970 года. Крыніца: history.com

Спіс магчымых ахвяр уключае іншыя забойствы закаханых параў, напады з выкарыстаннем нажоў і пісталетаў, загадкавыя знікненні. Магчыма, Задыяк сапраўды забіў значна больш людзей, чым лічыцца афіцыйна — але, можа, і проста выхваляўся чужымі злачынствамі, каб падавацца яшчэ больш небяспечным.

Ніводнага абвінавачанага

Як гаварылася вышэй, розныя сведкі і пацярпелыя давалі розныя апісання злачынца. Адзінае, у чым супадалі ўсе, — белы мужчына мажнага целаскладу. Але гэтага было замала, каб знайсці забойцу сярод мільёнаў жыхароў Каліфорніі. Дарэчы, Задыяк сам пісаў, што падобны да фотаробата толькі падчас здзяйснення злачынстваў — намякаючы, што спецыяльна змяняў аблічча.

За дзесяцігоддзі расследавання паліцыя праверыла каля 2500 падазраваных. Але афіцыйна ўлады назвалі толькі аднаго — Артура Лі Алена, былога настаўніка пачатковых класаў, калісьці асуджанага за злачынства супраць сэксуальнай недатыкальнасці.

Артур Ли Аллен. Фото: skdb.fandom.com
Артур Лі Ален. Фота: skdb.fandom.com

Ален стаў падазраваным у 1971 годзе, калі яго знаёмы паведаміў паліцыі: маўляў, яшчэ да першых забойстваў Ален казаў пра жаданне забіваць пары ў адасобленых месцах, выкарыстоўваючы пісталет з ліхтарыкам, і збіраўся пісаць лісты ў паліцыю пад імем Задыяк.

Доказы супраць Алена здаваліся важкімі: ён насіў гадзіннік маркі Zodiac з сімвалам, падобным да подпісу забойцы, жыў побач з месцамі злачынстваў, падыходзіў па фізічных дадзеных (рост, целасклад). Але непасрэдных доказаў не хапала. Почырк Алена не супадаў з лістамі Задыяка, адбіткі пальцаў не адпавядалі знойдзеным у машыне забітага таксіста. Гэтая справа не мела б шанцаў у судзе — і мужчыну так і не выставілі абвінавачання.

Артур Ли Аллен. Фото: Netflix
Артур Лі Ален. Фота: Netflix

У пачатку 90-х да яго зноў прыйшлі з ператрусамі, затрымалі, а на апазнанні выжылы ў 1969-м Майкл Мага заявіў, што Ален — той самы чалавек, што ў яго страляў. Але паліцэйскія і самі разумелі, што на гэтае сведчанне спадзявацца нельга: Мага бачыў яго толькі імгненне больш 20 гадоў таму, да таго ж яго першапачатковае апісанне Задыяка не супадала з тым, якое далі іншыя сведкі.

Сярод іншых папулярных версій — журналіст Рычард Гайкоўскі (быў падобны да фотаробата), былы вайсковец Лоўрэнс Кейн (пасля службы на флоце ён мог валодаць крыптаграфіяй, і яго апазнала па фота Кэтлін Джонс як свайго выкрадальніка), актор-няўдачнік Эрл ван Бэст-малодшы (яго сын напісаў кнігу, абвінавачваючы бацьку). У 2021 годзе група The Case Breakers заявіла, што раскрыла асобу забойцы праз ДНК са справы Чэры Джо Бэйтс — ім нібыта аказаўся яшчэ адзін былы вайсковец Гэры Фрэнсіс Пост, які памёр у 2018 годзе. Але ФБР адхіліла гэтыя высновы.

Гэри Фрэнсис Пост в пожилом возрасте. Фото полиции / коллаж The New York Post
Гэры Фрэнсіс Пост у сталым узросце. Фота паліцыі / калаж The New York Post
Гэри Фрэнсис Пост в среднем возрасте. Фото: TheCaseBreakers.org
Гэры Фрэнсіс Пост у сярэднім узросце. Фота: TheCaseBreakers.org

Так Задыяк дагэтуль і застаецца прывідам: занадта шмат падазраваных, занадта мала фактаў.

Надзея на тэхналогіі?

Праз больш чым паўстагоддзя справа Задыяка застаецца адной з самых вядомых загадак амерыканскай крыміналістыкі. Паліцыя Сан-Францыска закрывала справу як нераскрытую ў 2004 годзе, але зноў адкрыла яе ў 2007-м, застаюцца адкрытымі справы і ў некаторых іншых акругах, не адмаўляюцца ад расследавання і ў ФБР. Доказы час ад часу пераглядаюцца.

Цяпер следчым застаецца толькі спадзявацца на сучасныя тэхналогіі па аналізе ДНК, але і з імі перспектываў няшмат. У 2002 годзе крыміналісты з Сан-Францыска змаглі атрымаць частковы профіль ДНК са сліны на марках лістоў Задыяка. Але гэтага недастаткова для дакладнай ідэнтыфікацыі — бо гэты ўзор асабліва няма з кім параўноўваць, а старыя ўзоры за 50 гадоў маглі дэградаваць, да таго ж сліна магла належаць, напрыклад, паштару.

Так што ніхто на сёння не зможа сказаць, ці ўдасца калі-небудзь раскрыць гэтыя справы.

Кадр из фильма "Зодиак" (2007). Изображение: Warner Bros.
Кадр з фільма «Задыяк» (2007). Выява: Warner Bros.

Пры гэтым Задыяк паўплываў на масавую культуру. Яго гісторыя стала асновай для фільма «Брудны Гары» з Клінтам Іствудам (1971), дзе маньяк Скарпіён быў відавочна спісаны з каліфарнійскага забойцы. У 2007 годзе Дэвід Фінчэр зняў драму «Задыяк» з Робертам Даўні-малодшым і Джэйкам Джыленхолам, паказаўшы апантанасць следчых і журналістаў нераскрытай справай. А элементы паводзін Задыяка — загадкі, гульня з прэсай, закадаваныя пасланні — увайшлі ў вобразы многіх злачынцаў у кіно, літаратуры і гульнях.

Чытайце таксама