Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Усплылі» новыя падрабязнасці пра збой у працы трох буйных банкаў, праз што ў іх кліентаў «выпараліся» грошы з рахункаў
  2. Магчыма, вы не ведалі, але за аплату тавараў праз касы самаабслугоўвання можна атрымаць «адміністратыўку». Ёсць наглядны прыклад
  3. К осени Россия сможет регулярно использовать более 1000 дронов в одном ударном пакете — ISW
  4. «Альфа-Банк» ввел новшество при обмене долларов и евро
  5. Темпы наступления России, вероятно, замедлятся осенью: аналитики — о перспективах войны
  6. «Выматерился и закурил». Поговорили с беларусами — они видели и слышали российские дроны, летевшие через нашу страну для атаки Украины
  7. Беларусаў папрасілі назваць дасягненні і правалы нашай краіны за апошнія пяць і 30 гадоў. Вынікі даследавання ўразілі нават сацыёлагаў
  8. Мінск заліло дажджом і засыпала градам
  9. Колькі грошай прайшло праз клуб, які прасоўвае Карпянкоў
  10. «Мусіць адбыцца дээскалацыя». Пагаварылі з сястрой Калеснікавай Таццянай пра вызваленне палітвязняў і нязгоду з Ціханоўскай
  11. Экс-кандыдатка на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года Ганна Канапацкая апублікавала ў Facebook фота на мяжы з Літвой
  12. «Нейкі малы, баязлівец, рассылаў праз тэлеграм-канал — давайце ў нядзелі выходзіць». Ціханоўскі — пра пратэсты 2020 года
  13. «Скупое меню для энергичного человека». Чем дальше будет заниматься Тихановский — мнение
  14. «Будешь сидеть, и будут тебе кол в задницу вгонять — тогда-то ты и попомнишь». Кто привел Лукашенко к власти и как сложилась их жизнь
  15. Вице-премьер отправилась к абитуриентам с сумочкой за 1461 рубль. Рассказываем
  16. У сеціве напісалі, што расійская СПА абстраляла пасажырскі самалёт з Мінска, прыняўшы за ўкраінскі дрон. Што вядома
Читать по-русски


Ён вядомы трэнер па каратэ з 23-гадовым стажам, заснавальнік фізкультурна-спартыўнага клуба «Волат», які пасля дзесяці гадоў працы ўлады закрылі ў пачатку 2022 года. Але ў Польшчы, куды Віталь Рак пераехаў з некаторымі выхаванцамі, клуб адрадзіўся. 4 верасня ў Варшаве адкрыўся Volat 2.0. Мы пагаварылі з Віталём пра каштоўнасці, якія прышчапляюцца ў «Волаце», характар беларусаў, свабоду і дух пераможцаў.

Виталий Рак. Фото: личный архив героя
Віталь Рак. Фота: асабісты архіў героя

Варшава, «Волат», азоўцы

— Што ўяўляе сабой «Волат» у Польшчы?

— Мы арандавалі будынак у Варшаве ў раёне Макотаў. Зрабілі дзве залы. У рамонце многія ўдзельнічалі добраахвотна, што лішні раз сведчыць пра беларускую салідарнасць. Будзе яшчэ пакой, дзе пад наглядам педагога бацькі змогуць пакінуць дзяцей на час сваіх трэніровак. Хутка адкрыем і кавярню пры клубе. Нам важна, каб была сацыялізацыя. Не проста патрэніраваліся і разышліся, але і размаўлялі, больш даведваліся адно пра аднаго. Таксама арганізуем розныя гульні, актыўнасці, звязаныя з гісторыяй Беларусі, асобасным ростам, развіццём інтэлекту. Збіраемся ахапіць у Варшаве максімальную колькасць людзей, якія пройдуць нашую падрыхтоўку. Найперш — беларусаў. Усё ж многія суайчыннікі вымушана апынуліся ў Польшчы. Але ў нас трэніруюцца і ўкраінцы, і палякі. Пакуль у «Волаце» некалькі дзясяткаў чалавек. Аднак гэта толькі пачатак — рэклама ідзе па ўсіх напрамках, кожны дзень хтосьці запісваецца. Так што ў планах адкрыццё і іншых залаў.

— Пра якія віды спорту гаворка?

— У асноўным прапануем аднаборствы: каратэ, класічны і тайскі бокс, джыу-джытсу, ММА. Плюс функцыянальны трэнінг, карэкцыйная гімнастыка. Мы падбяром актыўнасць у залежнасці ад мэтаў чалавека: выступаць сярод прафесіяналаў, аматараў ці проста палепшыць здароўе.

— У чым асаблівасць вашай падрыхтоўкі?

— Для нас у «Волаце» важнае гарманічнае развіццё асобы. Гэта чатыры складнікі. Першы — цела чалавека, функцыянальныя магчымасці, якія даюць фізкультура і спорт. Другі — інтэлект. Трэці — камунікацыя, сацыялізацыя. То-бок адносіны з сям’ёй, сябрамі, калегамі. Сюды залічваю і ўсведамленне прыналежнасці да беларускага народа. Чацвёрты — матывацыя. Калі выпадзе хаця б адзін кампанент, як кола ў машыны, то рух спыніцца. Чалавек не зможа цалкам раскрыць свой патэнцыял.

— Прапаганда скажа, што вы рыхтуеце «экстрэмістаў» ці «баевікоў» для паходу на Мінск.

— «Волат» перад закрыццём у Беларусі прамым тэкстам абвінавачвалі ў падрыхтоўцы азоўцаў. Так, сярод тых, хто раней займаўся ў клубе, былі і ёсць людзі, што ваююць на баку Украіны. У прыватнасці, у палку Каліноўскага. Але гэта іх свядомы выбар. Прыхільнікі Лукашэнкі прывыклі, што кіраўнік увесь час аддае каманды, прымае рашэнні. Сказалі з’явіцца на велапрабег ці хакей — усе кучай запісаліся. А тут людзі палічылі галавой і сэрцам, што так правільна — абараняць блізкі нам народ ад акупантаў. Паўтаруся: мы развіваем чалавека як асобу, а не толькі яго цела.

Мова, беларусы, справядлівасць

— Цытата з клубнага «Інстаграма» за 2 жніўня гэтага года: «На працягу ўсёй сваёй дзейнасці „Волат“ супрацьстаяў генацыду беларускай нацыі». Якім чынам?

— Праз мову, культуру. Усе мерапрыемствы мы праводзілі на беларускай. Памятаю, што ледзь не першымі ў краіне адпраўлялі заяўкі на спаборніцтвы ад клуба на беларускай мове. Паперы высылалі назад — маўляў, перакладайце на рускую. Гэта і быў той самы элемент генацыду. Але мы настаялі, каб выкарыстоўвалася беларуская — адна з дзвюх дзяржаўных моваў.

Што сёння спрабуе зрабіць рэжым Лукашэнкі? Сцерці мяжу паміж намі і расіянамі. Скарачаецца колькасць беларускамоўных школ, знішчаюцца помнікі, забараняецца сімволіка. У Мінску ў «Волаце», напрыклад, арганізоўвалі гістарычныя заняткі, запрашалі выкладчыкаў. Нельга забываць, што мы былі моцнай нацыяй, якая магла пастаяць за сябе. Ваявалі пастаянна, абаранялі сваю зямлю. Але гэта афіцыйная прапаганда любіць замоўчваць, абмяжоўваючы гісторыю Беларусі з’яўленнем БССР і подзвігамі партызан у Другой сусветнай вайне.

Такая місія «Волата» і ў Польшчы — захаваць беларусаў беларусамі. Важна, каб людзі хацелі вярнуцца дадому ў будучыні. Вядома, трэба быць удзячнымі за гасціннасць палякам. І супрацоўнічаць з імі, украінцамі, краінамі Балтыі — бо нас усіх атачае вялікі неадэкватны сусед. Але беларусы мусяць не растварыцца ў Еўропе, а зберагчы нацыянальную ідэнтычнасць.

— Што нас адрознівае ад астатніх?

— Беларусы наогул крутыя! Прычым у розных сферах. Справядлівыя людзі, эмпатычныя. Нам не ўсё роўна! Чаму былі масавыя пратэсты ў 2020-м? Не толькі праз тое, што Лукашэнка чаргов раз фальсіфікаваў выбары, хоць і гэта мела месца, але ў першую чаргу [людзі хацелі] выказацца супраць гвалту, катаванняў, зверстваў сілавікоў. Не лічу, дарэчы, што ў 2020-м прыхільнікі пераменаў прайгралі. Не! Выйшлі і супраціўляліся як маглі. Прайгралі б, калі б народу плюнулі ў твар, а ўсе засталіся дома, выцерліся і пайшлі на наступны дзень на працу, нібы так і трэба. Беларусы ж паказалі, што свабода, справядлівасць, чалавечае жыццё — не пусты гук для нас.

Амбіцыі, «троечка», памяць

— Чаго не хапае нашым спартоўцам?

— Веры ў свае сілы, агрэсіі і амбіцый. Калі не ставіць высокія мэты, то і не дасягнеш іх. Беларускія атлеты нічым не горшыя за прадстаўнікоў любой нацыі! Мы можам перамагаць у кожным відзе спорту. Але трэба менавіта выходзіць на спаборніцтвы з задачай выйграваць, а не проста ўдзельнічаць. Я здзіўляюся, калі чалавек радуецца пятаму месцу на чэмпіянаце свету, напрыклад. Так, могуць быць расчаравальныя старты, праверка сіл, розныя фактары. Але ў цэлым… Для выхаванцаў «Волата» існуюць толькі залатыя медалі. Можна быць часткова задаволеным другой або трэцяй пазіцыяй. Аднак нікому не прыйдзе ў галаву ў нашым клубе віншаваць з пятым месцам.

— Вось і малады форвард клуба «Крылы Саветаў» Ягор Карпіцкі, які лічыцца вельмі перспектыўным футбалістам, нядаўна сказаў, што ў нас няма пераможнага менталітэту.

— Усё зводзіцца да выхавання. У адукацыі сёння амаль не засталося моцных асобаў — яны падвергліся рэпрэсіям. Працуюць толькі прыстасаванцы. Тое самае і ў спорце. Як трэнер па каратэ, я выдатна знаёмы з поглядамі калегаў. Памятаю, ездзілі на міжнародныя спаборніцтвы, і некаторыя трэнеры хваляваліся больш, чым іх вучні. Казалі спартоўцам: «Ну, нам бы за троечку зачапіцца». Я размаўляў па-беларуску, а яны ставілі ў аўтобусе дагестанскую музыку, калі дабіраліся з гатэля ў залу. Сур’ёзна! Не нешта нацыянальнае — нібыта мы зборная Дагестана. І вось як пасля гэтага перамагаць? Украіны прыязджаюць, абдымуцца: «Слава Украіне! Героям слава!» Спартоўцы адчуваюць прыналежнасць да нацыі. А нашыя ў 2021 годзе пабаяліся проста крыкнуць «Беларусь!» за мяжой, калі былі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Фінляндыі.

— У «Волата» наогул вельмі жыццесцвярджальныя сацсеткі, што напэўна адпавядае вашым перакананням. Як захаваць сябе, калі вакол беларусаў столькі негатыву?

— Часам кажу на трэніроўках, што можна ўпасці целам, але не маральна. Я б не займаўся ўсім гэтым, калі б не верыў у перамогу народа і захаванне беларускай нацыі. Мы будзем жыць!

Не буду даваць універсальных парадаў. Скажу толькі, што мяне матывуе. Па-першае, памяць, як нашыя продкі змагаліся за свабоду, за права быць гаспадарамі на сваёй зямлі. Падумайце, колькі людзей удзельнічала ў гэтым! Па-другое, не магу даваць слабіну, чытаючы, праз што праходзяць палітвязні ў Беларусі. Іх сітуацыя значна цяжэйшая, чым у мяне. Таму нельга здавацца. Перамога — гэта абавязак!