Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Будешь сидеть, и будут тебе кол в задницу вгонять — тогда-то ты и попомнишь». Кто привел Лукашенко к власти и как сложилась их жизнь
  2. «Выматерился и закурил». Поговорили с беларусами — они видели и слышали российские дроны, летевшие через нашу страну для атаки Украины
  3. К осени Россия сможет регулярно использовать более 1000 дронов в одном ударном пакете — ISW
  4. Магчыма, вы не ведалі, але за аплату тавараў праз касы самаабслугоўвання можна атрымаць «адміністратыўку». Ёсць наглядны прыклад
  5. Вице-премьер отправилась к абитуриентам с сумочкой за 1461 рубль. Рассказываем
  6. «Мусіць адбыцца дээскалацыя». Пагаварылі з сястрой Калеснікавай Таццянай пра вызваленне палітвязняў і нязгоду з Ціханоўскай
  7. Колькі грошай прайшло праз клуб, які прасоўвае Карпянкоў
  8. «Скупое меню для энергичного человека». Чем дальше будет заниматься Тихановский — мнение
  9. У сеціве напісалі, што расійская СПА абстраляла пасажырскі самалёт з Мінска, прыняўшы за ўкраінскі дрон. Што вядома
  10. «Альфа-Банк» ввел новшество при обмене долларов и евро
  11. Мінск заліло дажджом і засыпала градам
  12. «Усплылі» новыя падрабязнасці пра збой у працы трох буйных банкаў, праз што ў іх кліентаў «выпараліся» грошы з рахункаў
  13. Темпы наступления России, вероятно, замедлятся осенью: аналитики — о перспективах войны
  14. Экс-кандыдатка на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года Ганна Канапацкая апублікавала ў Facebook фота на мяжы з Літвой
  15. «Нейкі малы, баязлівец, рассылаў праз тэлеграм-канал — давайце ў нядзелі выходзіць». Ціханоўскі — пра пратэсты 2020 года
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.