Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мне людзі пішуць кожны дзень». Лукашэнка «адчуў», што пасля выбараў ва ўрадзе «пачаліся свавольствы»
  2. ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух беларусаў, якія вярталіся на радзіму
  3. «Аппетит приходит во время еды». Reuters узнал реакцию Путина на ультиматум Трампа и его дальнейшие планы
  4. Мінск зноў затапіла: грамадскі транспарт ходзіць з перабоямі, адключыліся святлафоры
  5. «Адзін глядзеў тэлефон, другі гаварыў, а трэці ўбаку назіраў». Як праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС
  6. На примере блогера Паука силовики и пропаганда пригрозили уехавшим беларусам преследованием родных. Зачем они это делают — мнение
  7. Что надо сделать ВСУ и Западу, чтобы Путин согласился прекратить войну на приемлемых для США, Европы и Украины условиях — мнение экспертов
  8. Светлана Тихановская получает от правительства Литвы 35 тысяч евро в месяц? Что ответили в Офисе и МИД
  9. «Настолькі схаваны, што самі не разумеюць». Экс-дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна назвала дзве рысы беларусаў, якія робяць нас антыліберальнымі
  10. Силовики в соцсетях активизировали поиски участников протестов 2020 года — их интересуют выходившие на марши в двух городах
  11. Галоўны ліхадзей — беларус, а яшчэ вельмі шмат беларускай мовы. Гэты серыял цяпер глядзяць мільёны па ўсім свеце — расказваем пра яго
Читать по-русски


/

У сераду, 9 ліпеня, некаторыя кліенты трох найбуйнейшых банкаў краіны сутыкнуліся з праблемай, праз якую не маглі ажыццяўляць аперацыі на картках. У часткі карыстальнікаў рахункі сышлі ў мінус. На рашэнне праблемы пайшоў увесь дзень. Крыніца «Люстэрка» ў банкаўскай сферы патлумачыла, чаму збой прывёў да «спісвання» сродкаў.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Кліентка «Беларусбанка» западозрыла, што «зніклі грошы ў тых, хто, відаць, у гэты перыяд часу разлічваўся ў крамах ці здзяйсняў нейкія аперацыі». Паводле яе, у дачок, якія 9 ліпеня не карысталіся карткамі, нічога не спісалі, а ў іншых знаёмых, якія нешта куплялі ў дзень збою, спісванні былі.

Аднак у каментарах з ёю не пагадзіліся — многія расказалі, што былі ў той дзень на працы і грошы не выдаткоўвалі, але на картках усё роўна быў мінус.

Адна з імаверных прычын таго, што ў людзей «спісаліся» грошы, паводле інфармацыі крыніцы «Люстэрка» ў банкаўскай сферы, знаёмай з сітуацыяй, — падчас тэхнічнага збою старыя аперацыі правяліся як новыя. То-бок збой прывёў да таго, што кліенты 9 ліпеня нібыта зноў здзейснілі пакупкі ці пераводы, якія рабілі за нейкі перыяд да гэтага. Гэта магло адбыцца падчас абнаўлення сістэм, калі здарыўся збой, альбо, як варыянт, было звязана з чалавечым фактарам, напрыклад, памылкай супрацоўніка або супрацоўнікаў падчас уводу звестак ці наладжвання працэсаў.

Нагадаем, намеснік старшыні Нацбанка Андрэй Картун напярэдадні прызнаў, што збой «быў звязаны з чарговым планавым абнаўленнем сістэмы і закрануў пэўныя банкі». Аднак афіцыйна ніхто з прадстаўнікоў улады не патлумачыў, чаму збой прывёў менавіта да такога выніку і як збіраюцца дзейнічаць, каб гэтага не паўтарылася.

«Грошы нікуды не зніклі. Ніхто іх не спісваў. Гэта не была вірусная атака ці ўзлом, а пэўны тэхнічны збой падчас чарговага абнаўлення сістэмы. Маглі пацярпець усе, у тым ліку супрацоўнікі Нацыянальнага банка, Беларускага міжбанкаўскага разліковага цэнтра і звычайныя грамадзяне», — запэўніў тады прадстаўнік рэгулятара.

Нагадаем, раніцай 9 ліпеня кліенты некалькіх банкаў заўважылі, што з іх банкаўскіх картак былі спісаныя грошы. Супрацоўнікі кол-цэнтра «Беларусбанка» пацвердзілі, што сапраўды ўзнікла праблема, і запэўнілі, што яна будзе вырашаная цягам дня.

«У сувязі з тэхнічным збоем, які адбыўся ў апаратна-праграмным комплексе 9 ліпеня, могуць мець месца адмоўныя балансы картак ААТ „ААБ Беларусбанк“, ААТ „Белаграпрамбанк“ і ААТ „Белінвестбанк“», — паведамілі ў БПЦ, паабяцаўшы ліквідаваць усе праблемы да 14.00 9 ліпеня.

Аднак у гэты тэрмін укласціся не ўдалося, і дэдлайн некалькі разоў пераносілі. У выніку збой ліквідавалі ў ноч на 10 ліпеня.

Чытайце таксама