Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мінск зноў затапіла: грамадскі транспарт ходзіць з перабоямі, адключыліся святлафоры
  2. На примере блогера Паука силовики и пропаганда пригрозили уехавшим беларусам преследованием родных. Зачем они это делают — мнение
  3. «Аппетит приходит во время еды». Reuters узнал реакцию Путина на ультиматум Трампа и его дальнейшие планы
  4. «Настолькі схаваны, што самі не разумеюць». Экс-дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна назвала дзве рысы беларусаў, якія робяць нас антыліберальнымі
  5. «Мне людзі пішуць кожны дзень». Лукашэнка «адчуў», што пасля выбараў ва ўрадзе «пачаліся свавольствы»
  6. Светлана Тихановская получает от правительства Литвы 35 тысяч евро в месяц? Что ответили в Офисе и МИД
  7. ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух беларусаў, якія вярталіся на радзіму
  8. Силовики в соцсетях активизировали поиски участников протестов 2020 года — их интересуют выходившие на марши в двух городах
  9. Что надо сделать ВСУ и Западу, чтобы Путин согласился прекратить войну на приемлемых для США, Европы и Украины условиях — мнение экспертов
  10. Галоўны ліхадзей — беларус, а яшчэ вельмі шмат беларускай мовы. Гэты серыял цяпер глядзяць мільёны па ўсім свеце — расказваем пра яго
  11. «Адзін глядзеў тэлефон, другі гаварыў, а трэці ўбаку назіраў». Як праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС
Читать по-русски


/

У актывізм 26-гадовая Карына прыйшла больш за 10 гадоў таму, у падлеткавым узросце. Спачатку цікавілася сацыяльнымі праблемамі і валанцёрыла ў недзяржаўнай арганізацыі (НДА), у 2020-м далучылася да назірання за выбарамі. Праз прыналежнасць да грамадскай арганізацыі беларуска з’ехала ў канцы 2021 года — і праз некалькі месяцаў да яе маці прыйшлі з КДБ. Гэты візіт быў не апошні. Пра ціск на яе праз сям’ю, пачуццё віны і працяг працы ў НДА Карына расказала «Люстэрку».

Фото из архива zerkalo.io
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Імя гераіні змененае з меркаванняў бяспекі.

«Мы з маці абмяркоўвалі, што можа адбыцца»

 — Яшчэ ў падлеткавым узросце я разумела, што ў краіне нешта не так. Тады пра гэта казалі не вельмі адкрыта, але ў нас у сям'і заўсёды абмяркоўвалі і палітыку, і падзеі. І праз гэта пачалі адкрывацца вочы. Спачатку прыйшла ў сацыяльны кірунак, далучылася да той НДА, з якой і звязаны мой пераслед (смяецца). Так і стала актывісткай. Паступова заглыблялася, разумела, як уладкаваны трэці сектар. У 2020 годзе мы ўсе ў НДА сталі адным цэлым, я адчувала, як мы разам, са сваёй перспектывы, змагаліся з рэжымам. У тым ліку назірала за выбарамі.

Сям’я заўсёды добра ставілася да маёй дзейнасці, родныя цалкам адэкватныя ў гэтым сэнсе. Не я ў 2020 годзе прыйшла да іх і расказала, што адбываецца, а мне з дзяцінства казалі, што і як. Таму ні раней, ні тады з боку блізкіх сваякоў не было абсалютна ніякага асуджэння.

У канцы 2021-га мне давялося з’ехаць праз інтарэс да нашай ініцыятывы. Мне дапамагалі пераязджаць калегі, таму, вядома, засталася ў сферы, проста пераехала. Тады думала, што ўсяго на некалькі месяцаў, што свет хутка зменіцца, надзея нейкая была. Але літаральна праз пару месяцаў прыйшлі ў мой дом, ва Украіне пачалася поўнамаштабная вайна. І я зразумела, што найбліжэйшым часам не вярнуся назад.

Кадры провластного телеграм-канала
Прыклад наступстваў «ператрусу» сілавікоў. Скрыншот: праўладны тэлеграм-канал

Вядома, мы з маці абмяркоўвалі, што можа адбыцца, яна вельмі разумела ўсё. Што могуць прыйсці, што ўсё можа быць не вельмі ветліва там, і гэтак далей. Але ўсё адно адна рэч — ведаць, што можа здарыцца, а іншая — калі гэта сапраўды адбываецца. У нашай сітуацыі ўсё было гвалтоўна.

Шостая раніцы, пачалі грукаць у дзверы. Мама адразу зразумела, што прыйшлі. Яна потым расказала, што была як у сне, вельмі моцна разгубілася. Гэта і відавочна, такога досведу ў яе і не было ніколі.

«Мамай спрабавалі маніпуляваць, пагражалі»

— Карацей, яна адчыніла дзверы — забеглі людзі ў чорным, паклалі на падлогу, забралі тэлефон. Паказалі паперку, што прыйшлі праз мяне, нібыта я сведка па нейкай крымінальнай справе, але якой — не вельмі зразумела. Яны пісалі ўсё праз капірку, таму складана прачытаць.

Хаця я нібыта сведка, правялі сур’ёзны ператрус. Да такой ступені, што перакулілі сметніцу. Але, на шчасце, грошай і ўпрыгожанняў не чапалі. Мама потым казала, яны спрабавалі быць усё ж крыху ветлівымімі, казалі, мы мусім быць удзячныя, што гэта КДБ, а не ГУБАЗіК (смяецца).

Потым маму павезлі на допыт. Там ёй паказалі цэлую тэчку на мяне: інтэрв'ю, якія я давала, сустрэчы, якія ладзіла, і гэтак далей. У прынцыпе, нескладана знайсці. Але праз тое, што яны сабралі ўсё гэта, стала відавочна, што ўжо не сведкай праходжу, а лічуся крымінальным аўтарытэтам (смяецца). Але тады прыходзілі і да іншых людзей з нашага раёна, таму думаю, што ў тым ліку так супала. Бо ведаю больш публічных за мяне людзей, бацькоў якіх не чапалі.

Яшчэ мамай спрабавалі маніпуляваць, пагражалі. Казалі, што калі яна ўсё не раскажа, прыйдуць яшчэ раз. І што тады мая бабуля (яе маці) зноў будзе хвалявацца, і сэрца не вытрымае. То-бок яны зразумелі, на што ціснуць.

Потым маці асудзілі на суткі. Падстава ўвогуле вельмі смешная: ёй інкрымінавалі, што яна была ля РАУС нейкага раёна Мінска, пасварылася з міліцыянтам і паспрабавала ад яго ўцячы праз плот, штосьці такое. Гісторыя замоўчвае, як яна трапіла да РАУС а шостай раніцы. Ну і фізічна для маёй маці такое немагчыма.

Женщина у зала суда. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

На дзіва, суд быў не анлайн. На паседжанні маці прызнала віну, бо чытала, што калі пагадзіцца, то будзе меншы прысуд. Так і атрымалася, ёй далі крыху менш, чым астатнім.

Умовы ў ізалятары звычайныя: ніякіх матрацаў, вопратку забралі. У камеры мамы было выбітае акно, а гэта зіма, люты мароз. 16 чалавек, няма дзе легчы, святло не выключалі.

«Калі толькі даведалася, у мяне пачалася істэрыка»

— Пасля выхаду мамы мы з ёй шмат размаўлялі. І яна казала, што перажыла тыя падзеі значна лягчэй, чым я і ўся нашая сям’я. Бо калі я толькі даведалася (пра ўсё расказаў дзядзька), у мяне пачалася істэрыка. Я ж не ведала, што гэта адміністратыўка, думала, на крыміналку знайшлі нешта. Першыя дні ні спаць не магла, ні**ра. У мяне са страўнікам пачаліся праблемы, не магла есці нармальна. Відавочна, адчувала жорсткую віну за тое, што гэта ўсё адбылося. Хаця падавалася, што мы былі гатовыя, але да такога не падрыхтуешся, відаць. Я сябе вінаваціла, ненавідзела і сябе, і гэты свет.

Калі ўжо даведалася, што гэта адміністратыўка, пачала нешта цяміць. Але ясна, што ты не можаш да канца расслабіцца, бо мама ў зняволенні. І невядома, што будзе: цяпер адміністратыўка, а раптам яны захочуць прыпісаць ёй штосьці яшчэ? Гэта страшна. Плюс праз пэўны час пасля затрымання мамы здарылася 24 лютага 2022 года (яна ўжо была на «сутках»), з Беларусі ляцяць ракеты. Я не ведала, ці паляціць штосьці ў адказ — а мама сядзіць у ізаляваным памяшканні і не можа выйсці вонкі. У мяне мозг плыў, нават «плавіўся» — памятаю тое пачуццё. Мне было вельмі дрэнна, проста не вывозіла гэта ментальна. Дзякуй людзям, якія тады мяне падтрымлівалі, дапамагалі, кудысьці выводзілі, каб я проста прайшлася і не сядзела ў чатырох сценах.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: freepik.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com

На гэты час прыпаў мой дзень народзінаў, і гэта быў найгоршы дзень народзінаў у жыцці. Але мама казала, што яны ўсёй камерай яго адзначалі. То-бок яна расказвала, што ўсё было вельмі хя**ва і што добра, што я з’ехала. Каб вы разумелі, маці прачытала кнігу Аліневіча, акурат раздзел пра допыты — таму яна вельмі добра з усім справілася. У той жа час у такім становішчы яна вельмі радавалася людзям, з якімі там пазнаёміліся. Таму што яны падтрымлівалі, абаранялі адна адну.

«Стала страшна рабіць некаторыя рэчы ў сваёй НДА»

— Калі маці выйшла, родныя ведалі, што рабіць — гэта не першы такі выпадак у нашай сям'і. Яе сустрэлі, прывезлі дамоў. Мы ўсе думалі, што мама з’едзе, але яна сказала, што не так усё і рызыкоўна. Да таго ж у Беларусі бабуля, тата мой таксама ў сталым узросце. Таму пасля яе затрымання мы бачыліся толькі некалькі разоў. Але стасункі трошкі змяніліся: падаецца, мы сталі яшчэ бліжэйшыя, хаця і так заўсёды былі вельмі блізкія. Я пачала адчуваць суперэмпатыю да сваіх бацькоў.

Вядома, вельмі страшна за маму ўвесь гэты час. Калі яна ездзіла да мяне, гэта было вельмі радасна, але я ніколі не ведала, чым скончыцца гэтае падарожжа: на мяжы яе дапытваюць кожны раз. А калі былі выбары сёлета, да нас зноў прыходзілі мянты, шукалі яе. Карацей, не раслабішся. Хутчэй за ўсё гэта быў такі прэвентыўны абыход, бо тады сілавікі шмат хадзілі па кватэрах і прасілі паставіць подпіс, што людзі не будуць выходзіць пратэставаць. Але рызыкаваць не хацелася.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Тым больш што адзін раз маці бачыла ў двары падазронага чалавека, калі ішла на шпацыр. Потым вярнулася — і ён жа стаяў на нашым паверсе каля дзвярэй і незразумела што хацеў. А потым проста сышоў.

Пасля затрымання мамы мне, вядома, стала страшна рабіць некаторыя рэчы ў сваёй НДА. Я стала менш публічнай, перастала так часта гаварыць ад імя арганізацыі. Але пра тое, каб нічога не рабіць, гаворкі ўвогуле не шло. Бо тады нічога і не зменіцца. Сваю дзейнасць я лічу важнай, тое самае думае і мая сям’я. Проста трэба дзейнічаць асцярожней.

Каб пазбавіцца пачуцця віны, давялося шмат працаваць у тэрапіі, бо яно датычыла не толькі затрымання. Я ўжо казала, што тады пачалася поўнамаштабная вайна ва Украіне, і я адчувала сябе прычынай усяго. Разумела, што не мушу сябе вінаваціць, але нічога не магла з сабой зрабіць. Цяпер ужо такога няма. Але застаецца супермоцны боль, што ўжо чатыры гады не магу пабачыць сваю сям’ю. Гэта ж таксама невідавочны, але ціск праз родных, бо праз маю актывісцкую дзейнасць мяне аддзялілі ад сям'і, з якой у нас вельмі добрыя стасункі. Я прапускаю важныя моманты, гэта вельмі балюча. Але спыняць працу не планую.